150-Ы ПАЯДЫНАК ДЗМІТРЫЯ ПАДСТРЭЛАВА Ў НАЙВЫШЭЙШАЙ ЛІЗЕ
Дамашняя гульня са "Слуцкам" (2:0) была знамянальнай і для паўабаронцы Дзмітрыя ПАДСТРЭЛАВА, які 150-ы раз выйшаў на поле ў межах элітнага дывізіёна чэмпіянатаў Беларусі.
Ураджэнец Магілёва дэбютаваў на такім узроўні ў форме роднага "Дняпра" 3 лістапада 2017-га — у дамашнім супрацьстаянні са "Славіяй".
Вось як выглядае статыстыка выступленняў 26-гадовага футбаліста па клубах у айчыннай найвышэйшай лізе: "Днепр" — 11, "Дняпро" (Магілёў) — 22, "Шахцёр" (Салігорск) — 84, БАТЭ (Барысаў) — 11, "Дынама-Мінск" — 22.
На этапе кар’еры ў складзе "бела-сініх" Падстрэлаў забіў 4 мячы і зрабіў 5 выніковых перадач.