ЗГУЛЯЕМ У БЕЛЫМ КАМПЛЕКЦЕ ФОРМЫ
Завершана арганізацыйная нарада перад паядынкам 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2024/25 паміж балгарскім "Лудагорцам" і беларускім "Дынама" з Мінска.
Там былі прадстаўлены камплекты формы, у якіх каманды выйдуць на газон.
Гаспадары зрабілі выбар на карысць зялёных маек і трусоў (брамнік — увесь у жоўтым). У нашай каманды — белы верх і ніз (галкіпер — цалкам у чорным).
Апроч таго, была агучана чаканая наведвальнасць матчу — каля 6 тысяч гледачоў.
Стартавы свісток дадуць у 21.00. Уключайце жывую трансляцыю на тэлеканале "Беларусь 5"!