ЗГУЛЯЕМ У БЕЛЫМ КАМПЛЕКЦЕ ФОРМЫ
На стадыёне "Гарадскі" ў венгерскім Мезякёвешдзе адбыўся арганізацыйны сход напярэдадні матчу нашай каманды з армянскім "Пюнікам" у межах 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2024/25.
Там у тым ліку былі прадстаўлены камплекты формы, у якіх супернікі выйдуць на поле.
Падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі згуляюць у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым). Ерэванская каманда выбрала чырвоны верх і ніз (галкіпер — увесь у чорным).
Нагадаем, што паядынак у жывым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак — у 21.45.