ЗАЎЗЯТАРЫ ЎБАЧАЦЬ МАТЧ У АДКАЗ
У аўторак, 16 ліпеня, наймацнейшыя клубы Беларусі і Арменіі — мінскае "Дынама" і "Пюнік" — пазмагаюцца зноў. Цяпер у Ерэване, на Рэспубліканскім стадыёне імя Вазгена Саргсяна, дзе вызначыцца пераможца гэтай пары 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2024/25.
Стартавы свісток у супрацьстаянні прагучыць у 20.00 па мясцовым часе (19.00 па нашым).
Жывую трансляцыю глядзіце на тэлеканале "Беларусь 5". Адзначым, што вяшчанне з перадматчавай студыі пачнецца ў 18.55.
Заўзеем за "бела-сініх"!