ВЯРНУЛІСЯ НА БАЗУ Ў МЕЗЯКЁВЕШДЗЕ
Мінскія дынамаўцы дабраліся да месца свайго знаходжання ў Венгрыі.
Па сканчэнні гасцявога паядынку з "Лудагорцам" наша каманда адправілася ў атэль у горадзе Русэ, адкуль назаўтра раніцай пагрузілася ў аўтобус і ўзяла курс на чарнаморскае пабярэжжа Балгарыі — у Бургас, з аэрапорта якога здзейсніла пералёт у Будапешт.
А потым паспяхова даехала да Мезякёвешда. Ужо сёння належыць вярнуцца да трэніровачнага працэсу — трэба рыхтавацца да супрацьстаяння ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2024/25.