ВІДЭААГЛЯД МАТЧУ "ПЮНІК" — "ДЫНАМА-МІНСК"
У аўторак, 16 ліпеня, наша каманда выканала задачу-мінімум у еўракубкавай кампаніі-2024/25 — пераадолела бар’ер 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Лёс пуцёўкі ў выязной дуэлі з армянскім "Пюнікам" вырашыў трапны ўдар Аляксея Гаўрыловіча з пенальці на 90-й хвіліне — перамога 1:0.
Гэты гол, а таксама іншыя небяспечныя моманты напружанага супрацьстаяння — у відэааглядзе, размешчаным на афіцыйным Youtube-канале мінскага "Дынама".
Прыемнага прагляду!