УЖО НА МЕСЦЫ
"Бела-сінія" прыбылі ў пяты па велічыні горад Балгарыі — Русэ, дзе будуць кватэраваць да заўтрашняга паядынку 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2024/25 з "Лудагорцам".
Увечары нашу каманду чакае 60-кіламетровы аўтобусны марш-кідок у Разград. У 19.30 па мясцовым часе (супадае з беларускім) пачнецца прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў мінскага "Дынама" — настаўніка Вадзіма СКРЫПЧАНКІ і паўабаронцы Дзмітрыя ПАДСТРЭЛАВА. У 20.00 стартуе перадгульнявая трэніроўка на полі "Лудагорац Арэны".