У ТОЙ ЖА КОЛЕРАВАЙ ГАМЕ
На Рэспубліканскім стадыёне імя Вазгена Саргсяна ў Ерэване адбылася арганізацыйная нарада перад паядынкам у адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2024/25 паміж мясцовым "Пюнікам" і мінскім "Дынама".
Там былі прадстаўлены камплекты формы, у якіх сёння ўвечары згуляюць супернікі. Адзначым, што ў той жа колеравай гаме каманды выходзілі на поле 10 ліпеня, калі не вызначылі пераможцу ў венгерскім Мезякёвешдзе (0:0).
Так, гаспадары зноў прымераць чырвоныя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чорным). Нашы хлопцы адзенуцца ў белы верх і ніз (галкіпер — увесь у жоўтым).
Жывая трансляцыя матчу на тэлеканале "Беларусь 5" пачнецца ў 19.00.