У ПАЎЛА СЯДЗЬКО — 50 АЧКОЎ У НАЙВЫШЭЙШАЙ ЛІЗЕ
У чацвярговым дамашнім паядынку з брэсцкім "Дынама" (1:0) аўтарам пераможнага ўзяцца варот, якое, дарэчы, патрабавала выключнага выканальніцкага майстэрства, аказаўся паўабаронца "бела-сініх" Павел СЯДЗЬКО.
Дзякуючы гэтаму трапнаму стрэлу 26-гадовы футбаліст дабраўся да адзнакі ў 50 ачкоў па сістэме "гол плюс пас" у беларускай найвышэйшай лізе. Зараз у актыве ў нашага #74 — 29 забітых мячоў і 21 выніковая перадача.
Вось як выглядае раскладка паўсотні па клубах: "Дынама-Брэст" — 14+10, "Дынама-Мінск" — 9+8, "Гомель" — 4+1, "Рух" — 2+2.
Віншуем Паўла з дасягненнем значнай мяжы!