У ГАННЫ ПІЛІПЕНКІ — "АСІСТ" У МАТЧЫ ЗА ЗБОРНУЮ
Завершаны паядынак нацыянальных жаночых каманд Грузіі і Беларусі ў межах адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2025 ў дывізіёне С. Падначаленыя Юрыя Малеева аказаліся мацнейшымі — 2:0 дзякуючы трапным стрэлам на 86-й і 92+-й хвілінах.
На поле стадыёна імя Міхаіла Месхі ў Тбілісі выйшла шэсць футбалістак "Дынама"-БДУФК. Ад званка да званка адпрацавалі Юлія СЛЯСАРЧЫК, Ганна ПІЛІПЕНКА, які запісала сабе на рахунак галявы пас, і Настасся ШУПО. Арыну СІТНІКАВУ і Ганну САС (абедзве атрымалі па жоўтай картцы) заменялі на 79-й, тады ж у гульню ўступіла Дар’я МАНЮКОВА.
Нашы суайчынніцы набралі 15 ачкоў у пяці матчах, чым датэрмінова гарантавалі сабе таблічнае вяршэнства ў групе 1. А праграму спаборніцтваў закрыюць у аўторак, 16 ліпеня, — намінальна дамашняй сустрэчай з суперніцамі з Кіпра.
Фота: vk.com/wfbelarus