ШУПО, МАНЮКОВА І ЧАРЛЁНАК ЗАБІЛІ ЗА ЗБОРНУЮ
Галоўная жаночая каманда нашай краіны на мажорнай ноце завяршыла выступленні ў адборачным турніры EURO’2025 у дывізіёне С. Стаадсоткавы вынік у межах групы 1 зафіксавала ўпэўненая перамога 5:0 у намінальна дамашнім супрацьстаянні з кіпрыёткамі.
Значны ўнёсак у дасягненне поспеху зрабілі прадстаўніцы "Дынама"-БДУФК. Ад званка да званка адпрацавалі Дар’я МАНЮКОВА (забіла на 41-й хвіліне) і Вольга КАПЫША. На 46-й замянілі Ганну САС, на 71-й — Настассю ШУПО, якая амаль гадзінай раней адкрыла лік з пенальці плюс запісала сабе ў актыў галявую перадачу, на 85-й — Ганну ПІЛІПЕНКУ ("асіст").
На 85-й у гульню ўступіла Аліна ЧАРЛЁНАК — і напрыканцы сустрэчы паспела ўсталяваць фінальныя лічбы на табло.
|
Г |
В |
Н |
П |
М |
А |
БЕЛАРУСЬ |
6 |
6 |
0 |
0 |
19-0 |
18 |
Грузія |
6 |
3 |
1 |
2 |
6-7 |
10 |
Літва |
6 |
2 |
1 |
3 |
5-10 |
7 |
Кіпр |
6 |
0 |
0 |
6 |
1-14 |
0 |
Фота: t.me/wfbelarus