Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

САСТУПІЛІ Ў РАЗГРАДЗЕ

24.07.2024

Ліга чэмпіёнаў-2024/25. 2-і кваліфікацыйны раўнд

Першы матч

ЛУДАГОРАЦ (РАЗГРАД, БАЛГАРЫЯ) — ДЫНАМА-МІНСК (БЕЛАРУСЬ) — 2:0 (2:0)
РАЗГРАД. 24 ліпеня. "Лудагорац Арэна". Пачатак у 21.00. 5323 гледачы.
СУДДЗІ: Э.Хаміці, І.Тартарай, Э.Ганчы (усе — Албанія).
ЛУДАГОРАЦ: Падт, Вітры, Вярдон, Дзініш Алмейда, Нядзелкаў (к), Чочаў, Нядзелеў (Дэрой Дуартэ, 78), Пятроўскі, Цекцяпей (Дзелеў, 78), Руан Крус (Цісэра, 62), Рык (Кая Відал, 73).
Запасныя: Бонман, Хрыстаў, Куртулуш, Сон, Сонка Сундберг, Педра Нарэсі, І.Ярданаў.
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў, Пігас, Паліцевіч (к), Гаўрыловіч, Раі, Школік (Альфрэд, 53), Сялява (Быкаў, 87), Дземчанка, Падстрэлаў (Педра Ігар, 52), Мельнічэнка (Хвашчынскі, 87), Жэрдзеў (Адэола, 46).
Запасныя: Шымаковіч, Калінін, Апяцёнак, Сакалоўскі, Аміян, Бахар, Сядзько.
ГАЛЫ: 1:0 — Цекцяпей (9). 2:0 — Нядзелеў (46+, з пенальці).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Гаўрыловіч (18), Сялява (20), Пігас (24), Нядзелкаў (36), Мельнічэнка (41), Паліцевіч (45), Вярдон (57), Кая Відал (86).