РЫХТУЕМСЯ ДА СУПРАЦЬСТАЯННЯ З ЧЭМПІЁНАМ АРМЕНІІ
"Бела-сінія" працягваюць працаваць у венгерскім Мезякёвешдзе на базе аднайменнага футбольнага клуба.
Праграма ў хлопцаў звыклая: трэнажорны зал, трэніроўкі на полі, тэарэтычныя заняткі, якаснае ўзнаўленне — ёсць усе ўмовы для аптымальнай падрыхтоўкі да стартавага паядынку 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2024/25 з армянскім "Пюнікам".
Нагадаем, што гэта гульня адбудзецца ў сераду, 10 ліпеня. Пачатак у 20.45 па мясцовым часе (21.45 па беларускім).