РЫХТУЕМСЯ ДА СУПРАЦЬСТАЯННЯЎ З "АРЛАМІ"
Мінскія дынамаўцы ў добрым настроі працягваюць працаваць у венгерскім Мезякёвешдзе. Пераадолены стартавы бар’ер Лігі чеэмпіёнаў-2024/25 у выглядзе армянскага "Пюніка" (0:0, 1:0), а значыць, наперадзе гэтым летам яшчэ шэсць паядынкаў на кантынентальнай арэне.
Наступным супернікам "бела-сініх" — у межах 2-га кваліфікацыйнага раўнда галоўнага еўракубка — з’яўляецца балгарскі "Лудагорац", на клубнай эмблеме якога ёсць горды арол.
Супернікі сустрэнуцца ўжо ў сераду, 24 ліпеня, у Разградзе. Пачатак у 21.00 па мясцовым часе (супадае з беларускім).
Прадстаўляем увазе заўзятараў падборку фатаграфій з сённяшняй трэніроўкі хлопцаў Вадзіма Скрыпчанкі.