"ПЮНІК" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У аўторак, 16 ліпеня, нашу каманду чакае найважнейшы паядынак 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2024/25 — выязны ў адказ з армянскім "Пюнікам". Месцам змагання стане Рэспубліканскі стадыён імя Вазгена Саргсяна ў Ерэване. Стартавы свісток прагучыць у 20.00 па мясцовым часе (19.00 па беларускім).
Нагадаем, што пяццю днямі раней войска Вадзіма Скрыпчанкі, нягледзячы на вялікую перавагу з гледжання створанай вастрыні, разыйшлося з гэтым супернікам унічыю 0:0.
КВІТКІ
Уваход на гульню — вольны.
Заўзятарам мінскага "Дынама", якія папярэдне адправілі заяўкі, дадаткова паведамяць па ўказаных кантактных даных аб працэдуры допуску на спецыяльна выдзелены сектар.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ўвечары ў сталіцы Арменіі будзе ясна і спякотна — каля +30+32 градусаў.
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Ізраіля на чале са Снірам Леві, памочнікі — Маціцяху Якобаў і Расціслаў Таліс. Чацвёрты — Ідан Лейба. Рэферы VAR — Зіў Адлер. Асістэнт рэферы VAR — Мошэ Бобат.
Інспектар матчу — Марыян Рузбарскі (Славакія).
Дэлегат УЕФА — Альжас Абраеў (Казахстан).