ПРЫЛЯЦЕЛІ Ў ЕРЭВАН
"Бела-сінія" паспяхова дабраліся да сталіцы Арменіі, дзе заўтра ўвечары пазмагаюцца з "Пюнікам" за пуцёўку ў 2-і кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў-2024/25.
Падарожжа да пункту прызначэння стартавала з аўтабуснага марш-кідка з венгерскага Мезякёвешда, у якім каманда разбіла трэніровачны лагер, у Вену. Потым давялося здзейсніць авіяпералёт да Ерэвана. Там наша дэлегацыя засялілася ў атэль DoubleTree by Hilton.
У вячэрняй праграме мінскіх дынамаўцаў — пратакольныя перадматчавыя мерапрыемствы на Рэспубліканскім стадыёне імя Вазгена Саргсяна. У 19.30 па мясцовым часе (20.30 па беларускім) пачнецца прэс-канферэнцыя з удзелам настаўніка Вадзіма СКРЫПЧАНКІ і абаронцы Сяргея ПАЛІЦЕВІЧА. У 20.00 стартуе перадгульнявая трэніроўка.