"ПРЫКЛАДЗЕМ УСЕ НАМАГАННІ, КАБ ВЯРНУЦЦА Ў ГУЛЬНЮ"
Прадстаўляем увазе заўзятараў відэаверсію прэс-канферэнцыі галоўнага трэнера "бела-сініх" Вадзіма СКРЫПЧАНКІ і паўабаронцы Паўла СЯДЗЬКО напярэдадні матчу ў адказ з "Лудагорцам" у межах 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2024/25.
Нагадаем, што супернікі вызначаць уладальніка пуцёўкі ў наступны этап турніру ўвечары серады, 31 ліпеня. Шэсць дзён таму наймацнейшы клуб Балгарыі ў родных сценах аказаўся больш эфектыўным — 2:0.
Ролік традыцыйна размешчаны на афіцыйным Youtube-канале мінскага "Дынама". Падпісвайцеся!