ПЕРШЫ МАТЧ З "ПЮНІКАМ" — У ЭФІРЫ "БЕЛАРУСЬ 5"
Ужо заўтра, 10 ліпеня, мінскае "Дынама" адкрые гульнявую праграму ў межах Лігі чэмпіёнаў-2024/25. Канкурэнтам у барацьбе за пуцёўку ў 2-і кваліфікацыйны раўнд турніру стане армянскі "Пюнік" з Ерэвана.
Гэты важны і цікавы паядынак пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Жывая трансляцыя са стадыёна "Гарадскі" ў венгерскім Мезякёвешдзе пачнецца ў 21.45 па нашым часе.