ПЕРШАЯ ЛІГА: РЫХТУЕМСЯ ДА ПРЫЕЗДУ "БУМПРАМА"
У суботу, 6 ліпеня, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А адбудзецца паядынак 14-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў другім па значнасці дывізіёне — наша моладзевая каманда згуляе з гомельскім "Бумпрамам". Пачатак у 18.00.
Запрашаем заўзятараў на трыбуны! Уваход вольны.
Хлопцы Дзмітрыя Лянцэвіча выйдуць на поле ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Андрэем Мінінковым (Брэст), асістэнтамі якога стануць Канстанцін Цітавец (Нясвіж) і Аляксандр Паўлаў (Баранавічы). Чацвёрты суддзя — Аляксандр Клямёнаў. Інспектар матчу — Юрый Дупанаў (абодва — Мінск).
Жывы эфір — на Youtube-канале АБФФ.