ПЕРШАЯ ЛІГА: КУРС НА БАБРУЙСК
Пасля двухтыднёвай паўзы ўзнаўляецца чэмпіянат краіны-2024 ў другім па значнасці дывізіёне. У суботу, 20 ліпеня, нашай моладзевай камандзе ў межах 15-га тура належыць на выездзе бароцца з "Белшынай", якая ставіць перад сабой задачу прабіцца ў найвышэйшую лігу. Паядынак адбудзецца ў Бабруйску, на стадыёне "Спартак" (вул. Кастрычніцкая, 117). Пачатак у 15.00.
Кошт квітка на гульню — 4 рублі (дзецям ад 7 да 14 гадоў — 2, да 6 гадоў — бясплатна).
Хлопцы Дзмітрыя Лянцэвіча выйдуць на поле ў белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Гродна на чале з Аляксеем Шыпіцам, асістэнты — Сяргей Фірыновіч і Сяргей Гідрэвіч. Чацвёрты суддзя — Аляксей Вайцяшонак (Асіповічы). Інспектар матчу — Міхаіл Архіпаў (Жодзіна). Дэлегат АБФФ — Ігар Цаплюк (Мінск).
Жывая трансляцыя супрацьстаяння — на Youtube-канале АБФФ.