ПЕРШАЯ ЛІГА: ЕДЗЕМ У АДНУ СА СТАЛІЦ ПАЛЕССЯ
У чацвер, 1 жніўня, моладзевая каманда мінскага "Дынама" правядзе выязны паядынак з "Хваляй" у межах 17-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў другім па значнасці дывізіёне.
Супернікі пазмагаюцца ў Пінску, на стадыёне "Хваля" (вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі, 48). Пачатак у 18.00.
Кошт квітка — 3 рублі (дзеці да 7 гадоў — бясплатна, дзеці ад 8 да 16 гадоў, пенсіянеры, інваліды — 2 рублі).
Нашы хлопцы выйдуць на поле ў белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Барысава на чале з Мікітам Кабаком, асістэнтамі якога стануць Аляксандр Апет і Даніла Флора. Чацвёрты суддзя — Раман Трухан (Пінск). Інспектар матчу — Міхаіл Архіпаў (Жодзіна).
У жывым эфіры гульню пакажа Youtube-канал АБФФ.