ПЕРШАЯ ЛІГА: ЧАКАЕМ У ГОСЦІ ЖОДЗІНСКУЮ МОЛАДЗЬ
Вечарам пятніцы, 26 ліпеня, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А адбудзецца паядынак 16-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў другім па значнасці дывізіёне — нашы рэзервісты пазмагаюцца з жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам-2.
Пачатак у 20.00. Уваход вольны. Запрашаем заўзятараў на трыбуны!
Гаспадары згуляюць у белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Ігарам Шумілавым (Азярцо), асістэнтамі якога стануць Антон Гусеў і Максім Арабей. Чацвёрты суддзя — Іван Кавальскі (усе — Мінск). Інспектар матчу — Уладзімір Ішчанка (Рэчыца).
Супрацьстаянне пакажа Youtube-канал АБФФ.