ПЕРАНЕСЕНЫ ЧАТЫРЫ МАТЧЫ З УДЗЕЛАМ ДЫНАМАЎЦАЎ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" задаволіла хадайніцтва нашага клуба наконт змянення дат правядзення шэрагу паядынкаў асноўнага складу "бела-сініх" у нацыянальных спаборніцтвах.
Такім чынам, кубкавае супрацьстаянне 1/8 фінала з "Нёманам" (26-28 ліпеня), сустрэчы ў рамках найвышэйшай лігі са "Смаргонню" (4-6 жніўня), "Мінскам" (9-11 жніўня) і "Нафтанам" (16-18 жніўня) перанесены на больш позні тэрмін.
Прычына на паверхнасці: выступленні на кантынентальнай арэне, дзе падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі летам згуляюць яшчэ шэсць матчаў, заключны з якіх адбудзецца ў прамежак з 27 па 29 жніўня.