Наступны матч Капенгаген 28 лістапада (20:45) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ПАЗМАГАЛІСЯ З "ШЫННІКАМІ"

20.07.2024

Чэмпіянат Беларусі-2024. Першая ліга

Матч 15-га тура

БЕЛШЫНА (БАБРУЙСК) — ДЫНАМА-МІНСК-2 — 3:1 (0:0)
БАБРУЙСК. 20 ліпеня. Стадыён "Спартак". Пачатак у 15.00. 511 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Шыпіца, С.Фірыновіч, С.Гідрэвіч (усе — Гродна).
БЕЛШЫНА: Пацэнка, Удодаў (Саматой, 64), Салановіч, Бальбух (к), Патароча, Давыдаў, Кабачэўскі (Сень, 58), Дзенісенка (Кацынэль, 77), Тыманюк, Чарткоеў (Голуб, 46), Гаўрылаў.
Запасныя: Сокал, Матлах, Балотнікаў, Ламака, Сакалоўскі, Малых.
ДЫНАМА-МІНСК-2: Фралоў, Дубатоўка, Туравец, Дубовік, Ісачэнка (Чарняўскі, 46), Жачко (Адамовіч, 83), Кролік, Грабцэвіч, Аляксандраў (Коўш, 75), Васкабойнікаў (Лісоўскі, 65), Будзько (к).
Запасныя: Ярашэвіч, Каняхін, Белавус, Дрозд.
ГАЛЫ: 1:0 — Салановіч (47). 2:0 — Дзенісенка (70). 3:0 — Гаўрылаў (74). 3:1 — Будзько (83, пас — Чарняўскі).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Васкабойнікаў (8), Дзенісенка (31), Салановіч (34), Ісачэнка (46+), Патароча (82).