ПАВЕЛ СЯДЗЬКО — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 15-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 15-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе.
У ганаровую адзінадцатку трапіў і прадстаўнік "бела-сініх", якія ў рождных сценах узялі верх з лікам 1:0 у дынамаўскім дэрбі.
Адзначаным аказаўся Павел СЯДЗЬКО: на 17-й хвіліне забіў эфектны пераможны гол, а на 24-й пакінуў поле з-за пашкоджання.
Для 26-гадовага паўабаронцы гэта 5-е ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную (таксама пасля 4-га, 7-га, 11-га і 12-га тураў).