ПАВЕЛ СЯДЗЬКО — MVP ПЕРШАГА ЛЕТНЯГА МЕСЯЦА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" вызначыла лаўрэатаў у некалькіх намінацыях па выніках чэрвеньскага адрэзка чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе.
Пераможцам галоўнай аказаўся прадстаўнік мінскага "Дынама" Павел СЯДЗЬКО, які прызнаны найлепшым гульцом месяца.
Ганаровае званне нашаму паўабаронцу прынеслі яскравые дзеянні ва ўсіх матчах, а таксама тры балы па сістэме "гол плюс пас": рэалізаваныя пенальці ў вароты "Слуцка" і "Нёмана", выніковая перадача ў сустрэчы з "Арсеналам".
Нагадаем, што Сядзько быў названы Winline-гульцом чэрвеня па версіі заўзятараў "бела-сініх".