ПАПРАЦАВАЛІ НА ГАЗОНЕ "ЛУДАГОРАЦ АРЭНЫ"
Наша каманда завяршыла азнаямляльны перадгульнявы вечар у балгарскім Разградзе, дзе праз содні пачне спрэчку з мясцовым "Лудагорцам" за пуцёўку ў 3-і кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў-2024/25.
Заключная ў гэтым падрыхтоўчым цыкле трэніроўка цягнулася каля гадзіны пры камфортным надвор’і — +25 градусаў, практычна поўны штыль.
Потым хлопцы вярнуліся ў размешчаны ў 60 кіламетрах Русэ, адкуль заўтра і прыедуць на матч.