НАСТУПНЫ ЕЎРАКУБКАВЫ СУПЕРНІК — З ГІБРАЛТАРА
Мінскія дынамаўцы завяршылі выступленні ў Лізе чэмпіёнаў-2024/25, нягледзячы на перамогу ў намінальна дамашнім супрацьстаянні ў адказ з балгарскім "Лудагорцам" — 1:0. На жаль, адыграць адставанне па выніках сустрэчы ў Разградзе (0:2) не атрымалася…
Але "бела-сінія" працягнуць прадстаўляць родную краіну на кантынентальнай арэне гэтага сезона — цяпер у Лізе Еўропы, дзе ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе будуць змагацца з гібралтарскім "Лінкальнам".
Хутка на нашым сайце з’явіцца інфармацыя аб датах і месцах правядзення, а таксама часе пачатку матчаў.