НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ — У ЧАКАННІ ЕЎРАКУБКАВЫХ СУПЕРНІЦ
								
							У пятніцу, 5 ліпеня, у штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбудзецца лёсаванне першага раўнда жаночай Лігі чэмпіёнаў-2024/25. Беларусь у гэтым турніры ўжо традыцыйна прадставіць мінскае "Дынама"-БДУФК.
Падначаленыя Юрыя Малеева трапяць у адну з падгруп, кожная з якіх дэлегіруе ў наступны этап толькі пераможцу.
Паядынкі ў межах міні-турніраў пройдуць 4-7 верасня.
Нагадаем, што нашы дзяўчаты чацвёрты раз запар стартуюць на такім узроўні.
						
							
							
							






								
								