"МЫ НЯДРЭННА ВЫГЛЯДАЛІ. АЛЕ РЭАЛІЗАЦЫЯ…"
На Youtube-канале "бела-сініх" размешчана яшчэ адно відэа, прысвечанае выязному паядынку з балгарскім "Лудагорцам".
Гэтым разам у цэнтры ўвагі — каментары з нагоды ад паўабаронцы Мікіты ДЗЕМЧАНКІ і нападніка Стэфана АЛЬФРЭДА.
Нагадаем, што наша каманда саступіла 0:2 ў стартавым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2024/25. Сустрэча ў адказ пройдзе ў заключны дзень ліпеня ў венгерскім Мезякёвешдзе.
Прыемнага прагляду!