МОЖАМ ЗГУЛЯЦЬ З "ЛІНКАЛЬНАМ" ЦІ "КАРАБАХАМ"
У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне завершана лёсаванне 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2024/25.
Аб сваіх наступных патэнцыйных суперніках даведалася мінскае "Дынама", якое ў выпадку пераадолення бар’ера ў выглядзе балгарскага "Лудагорца" пазмагаецца за пуцёўку ў стадыю плэй-оф з пераможцам у супрацьстаянні "Лінкальн" (Гібралтар) — "Карабах" (Азербайджан).
Гульнявыя дні гэтага этапу — 6-7 і 13-14 жніўня.