МАКСІМ ШВЯЦОЎ ПАКІНУЎ МІНСКАЕ "ДЫНАМА"
Абаронца Максім ШВЯЦОЎ працягне кар’еру ў "Ротары" з Валгаграда, які выступае ў другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату Расіі.
Абойму мінскага "Дынама" пакідае знакавая фігура — футбаліст, связаны з нашым клубам з сямі гадоў. Выхаванец Акадэміі, які зусім юным дабраўся да асноўнага складу, дзе сумленна працаваў цягам амаль дзевяці сезонаў. У паслужным спісе — 187 афіцыйных паядынкаў ва ўсіх турнірах (1 гол + 1 пас). У трафейным — запаветнае чэмпіёнства-2023.
Дзякуем Максу за час, праведзены ў шэрагах "бела-сініх", зычым поспехаў на новым месцы! І ведаем, што цяпер у "Дынама" стала на аднаго вернага заўзятара больш!