ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ ТЫХ, ХТО ПЛАНУЕ НАВЕДАЦЬ ГУЛЬНЮ Ў ЕРЭВАНЕ!
Увазе заўзятараў "бела-сініх", якія збіраюцца ўжывую падтрымаць нашу каманду ў выязным супрацьстаянні 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2024/25 з армянскім "Пюнікам"!
Нагадаем, што сустрэча адбудзецца ў аўторак, 16 ліпеня, на рэспубліканскім стадыёне імя Вазгена Саргсяна ў Ерэване. Пачатак у 20.00 па мясцовым часе (19.00 па беларускім).
Кожнаму з ахвочых наведаць матч і сачыць за развіццём падзей з гасцявога сектара, у тым ліку непаўналетнім, неабходна да 19.00 нядзелі, 14 ліпеня, адправіць свае персанальныя даныя праз размешчаную па спасылцы ніжэй google-форму. Тыя, хто папярэдне не зарэгіструецца, у гэты сектар трапіць не змогуць. Для праходу абавязкова спатрэбіцца дакумент, які засведчыць асобу.
Непаўналетнія маюць права наведвання матчу толькі ў суправаджэнні законных прадстаўнікоў.
Колькасць месцаў абмежавана!
Майце на ўвазе, што ФК "Дынама-Мінск" не арганізуе выезд на паядынак у Арменіі!