ІЛЛЯ ЧАРНЯК РАЗВІТАЎСЯ З "БЕЛА-СІНІМІ"
Па згодзе бакоў перапынена дзеянне кантракта паміж ФК "Дынама-Мінск" і нападнікам Іллёй ЧАРНЯКОМ.
Гэта футбаліст напачатку года папоўніў абойму "бела-сініх", за якіх у выніку правёў сем афіцыйных матчаў. А ў сакавіку дэбютаваў у форме нацыянальнай зборнай Беларусі ў выязным спарынгу з мальційцамі.
Дзякуем Іллі за супрацу і зычым поспехаў у далейшай кар’еры!