ГОЛ ПАЎЛА СЯДЗЬКО — НАЙЛЕПШЫ Ў 15-М ТУРЫ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" вызначыла самы прыгожы мяч, забіты ў заключны гульнявы дзень першага кола чэмпіянату краіны-2024 ў элітным дывізіёне.
Аўтарам гола тура аказаўся паўабаронца мінскага "Дынама" Павел СЯДЗЬКО, які на 17-й хвіліне дамашняга супрацьстаяння з брэсцкімі аднаклубнікамі ўсталяваў, як высветлілася, фінальныя лічбы на табло.
Наш #74, атрымаўшы перадачу ад Ігара Школіка, увайшоў у штрафную пляцоўку справа — і выдатным ударам трапіў у дальнюю "дзявятку". Эфектнае і вельмі важнае ўзяцце варот!