ДЗЯКУЕМ ЗА ГАСЦІННАСЦЬ!
Падчас знаходжання ў Мезякёвешдзе генеральны дырэктар ФК "Дынама-Мінск" Андрэй ТОЛМАЧ сустрэўся з кіраўніцтвам горада і аднайменнага клуба, які ў сезоне-2024/25 будзе выступаць у другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату Венгрыі.
Бок гаспадароў прадстаўлялі мэр горада Мезякёвешд Золтан Фекетэ, прэзідэнт ФК "Мезякёвешд-Жоры" Андраш Талаі, генеральны дырэктар Ёжэф Хагнацкі.
Андрэй Валер’евіч выказаў словы шчырай падзякі за гасціннасць, забеспячэнне выдатных умоў для падрыхтоўкі да найважнейшых еўракубкавых супрацьстаянняў — і пачуў у адказ зычэнні максімальна паспяховага для "бела-сініх" выступлення на кантынентальнай арэне.
Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі тэндэнцыі развіцця сучаснага футбола, пытанні далейшай супрацы паміж клубамі, у прыватнасці, у дзіцяча-юнацкай сферы.