ДЗМІТРЫЙ ПАДСТРЭЛАЎ — MVP 14-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" вызначыла найлепшага гульца па выніках 14-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў элітным дывізіёне.
Званне MVP атрымаў паўабаронца мінскага "Дынама" Дзмітрый ПАДСТРЭЛАЎ, які прыняў удзел у абедзвюх галявых камбінацыях у выязным супрацьстаянні з БАТЭ (2:0).
На 26-й хвіліне наш №19 з "пятачка" адкрыў лік, а на 52-й класным флангавым навесам знайшоў на ўбойнай пазіцыі Ігара Школіка.