ДЗМІТРЫЙ НІЖНІК АДДАНЫ Ў АРЭНДУ
Паўабаронца "бела-сініх" Дзмітрый НІЖНІК да сканчэння сезона будзе выступаць на правах арэнды за наваполацкі "Нафтан".
Нагадаем, што перспектыўны футбаліст раней гуляў у аналагічным статусе за гомельскі "Лакаматыў" (2021-ы, другая палова 2023-га). А зусім нядаўна — 19 чэрвеня — дэбютаваў за галоўную каманду мінскага "Дынама" ў выязным кубкавым супрацьстаянні з "Міёрамі".
За наш моладзевы склад у чэмпіянаце краіны-2024 ў першай лізе правёў 13 матчаў (3 галы, 1 асістэнцкі бал).