Наступны матч Віцебск 20 верасня (20:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ДЫНАМА"-БДУФК НЕ ПАКІНУЛА ШАНСАЎ АДНАКЛУБНІЦАМ

3.07.2024

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2024

Матч 16-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — ДЫНАМА-БРЭСТ — 4:0 (2:0)
МІНСК. 3 ліпеня. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 16.00. 50 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Блоцкая (Маладзечна), Н.Данчанка (Мінск), Г.Налівайка (Асіповічы).
ДЫНАМА-БДУФК: Залётава, Слясарчык, Чарлёнак, Сітнікава (Каліноўская, 60), Капыша (Капусціна, 75), Манюкова, Сас, Піліпенка (к) (Ціхамірава, 60), Шупо (Харашчак, 60), Сіняўская, Кавалёва (Арцішэўская, 60).
Запасныя: Кавальчук, Магер, Раброва.
ДЫНАМА-БРЭСТ: Вінаград (к), Клюкіна, Бабко (Карнялюк, 80), Чолык, Важынская, Каганюк (Яцушкевіч, 46), Велічынская (Габрышук, 60), Сідарчук (Шылава, 71), Мышленік, Хандога (Дубовік, 60), Плохава.
Запасныя: Вяжаль, Яўзрэзава, Наўмовіч.
ГАЛЫ: 1:0 — Сітнікава (15). 2:0 — Кавалёва (28, пас — Шупо). 3:0 — Сіняўская (53, пас — Шупо). 4:0 — Харашчак (77).