"ДЫНАМА"-БДУФК — "ГОМЕЛЬ": 27 ЛІПЕНЯ Ў 16.00
У межах 18-га тура жаночага чэмпіянату краіны-2024 наша каманда згуляе ў родных сценах з "Гомелем" — у суботу, 27 ліпеня. Месцам правядзення стане стадыён "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). Стартавы свісток прагучыць у 16.00.
Уваход вольны. Будзем рады бачыць на трыбунах усіх прыхільнікаў футбола!
Гаспадыні поля з’явяцца на "сінтэтыцы" ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
Суперніц рассудзіць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Уладзіслаў Вансоўскі (Полацк), памочнікі — Вадзім Хамчаноўскі (Наваполацк) і Сяргей Сізікаў (Орша). Чацвёрты — Сяргей Набокін (Мінск). Інспектар матчу — Яўген Юцэвіч (Гродна).
Жывая трансляцыя паядынку — на Youtube-канале WF Belarus.







