Наступны матч Віцебск 20 верасня (20:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ДЫНАМА"-БДУФК — "ДЫНАМА-БРЭСТ": 3 ЛІПЕНЯ Ў 16.00

1.07.2024

Наступны паядынак жаночага чэмпіянату краіны-2024 "Дынама"-БДУФК згуляе ўжо ў сераду, 3 ліпеня, калі ў родных сценах прыме брэсцкіх аднаклубніц у межах 16-га тура.

Сустракаемся на трыбунах "Юні" (вул. Вышалескага, 4А)! Пачатак у 16.00. Уваход вольны.

Гаспадыні зрабілі выбар на карысць сініх маек і трусоў (галкіпер — цалкам у чырвоным).

Суперніц рассудзіць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Вольга Блоцкая (Маладзечна), памочнікі — Настасся Данчанка (Мінск) і Ганна Налівайка (Асіповічы). Чацвёрты суддзя — Сяргей Набокін (Мінск). Інспектар матчу — Дзмітрый Доля (Гродна).

Жывы эфір супрацьстаяння — на Youtube-канале WF Belarus.