"ДНЕПР" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 22 ЛІПЕНЯ Ў 18.00
Пасля паўзы "пад зборныя" адпраўляюцца ў далейшы шлях удзельніцы жаночага чэмпіянату краіны-2024.
Мінскаму "Дынама"-БДУФК у панядзелак, 22 ліпеня, належыць экзаменаваць "Днепр". Супрацьстаянне прыме магілёўскі стадыён "Спартак" (вул. Ленінская, 50Б). Пачатак у 18.00.
Нашы дзяўчаты прымераць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чырвоным).
Суперніц рассудзіць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Валянціна Сакаловіч (Жодзіна), асістэнты — Ганна Налівайка (Асіповічы) і Аліна Слуцкая (Маркава). Чацвёрты — Аляксандр Калачынскі (Магілёў). Інспектар матчу — Міхаіл Лаўскі (Гомель).
Сачыць за развіццём падзей анлайн можна на Youtube-канале WF Belarus.







