ДАБРАЛІСЯ ДА МЕЗЯКЁВЕШДА
Падарожжа "бела-сініх" ад клубнай базы ў Стайках да горада, у якім належыць згуляць стартавы лігачэмпіёнскі паядынак з армянскім "Пюнікам", расцягнулася на содні.
Раніцай мінскія дынамаўцы пачалі першы з двух авіяпералётаў — з Вільнюса ў Варшавы, адкуль потым узялі курс на Будапешт. А са сталіцы Венгрыі да Мезякёвешда дабраліся за паўтары гадзіны на аўтобусе.
Пасля засялення ў Zsory Hotel футбалісты адправіліся адпачываць. Першая трэніроўка запланавана на 19.00 па мясцовым часе (20.00 па беларускім).