ДАБРАЧЫННАЯ ЯРМАРКА ДЛЯ 4-ГАДОВАГА АРЦЁМА
Зусім нямнога часу засталося да чэмпіянатнага паядынку на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" — у 20.00 мінскія і брэсцкія аднаклубнікі пачнуць змаганне за тры ачкі ў межах 15-га тура.
Зусім нямнога часу засталося і ў маленькага Арцёма Пад’ялоўскага — наступствы дыягназа "Міапація Дзюшэна" акажуцца фатальнымі, калі за месяц з нечым не атрымаецца сабраць 2 900 000 даляраў на прэпарат "Элевідзіс".
Звяртаемся да кожнага, хто плануе сёння назіраць за дэрбі ўжывую: давайце сумясцім наведванне найцікавейшага матчу з дапамогай 4-гадоваму дзіцяці!
На тэрыторыі арэны адразу за ўваходам праз гістарычную арку ў 18.30 адкрыецца кірмаш з таварамі ручной працы ад айчынных майстроў-умельцаў. Просім не ігнараваць і валанцёраў са скарбонкамі для ахваряванняў.
Любы ахвочы можа паўдзельнічаць у маментальнай латарэі з квіткамі коштам 5 рублёў, дзе галоўным прызам стане залатая футболка сезона-2023 з аўтографамі гульцоў "бела-сініх".
Усе выручаныя сродкі будуць адпраўлены на дабрачынны рахунак для Арцёма.
У нашых сумесных сілах — здзейсніць цуд!