"БРАКАВАЛА ТРАПНАГА ЎДАРУ"
У сераду, 10 ліпеня, "бела-сінія" ў межах стартавага кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2024/25 сустрэліся з армянскім "Пюнікам". І, безумоўна, засталіся незадаволенымі выніковай "сухой" нічыёй, бо валодалі значнай перавагай і згубілі мноства добрых шансаў у атацы.
Уражаннямі ўслед на пасляматчавай прэс-канферэнцыі падзяліўся галоўны трэнер наймацнейшага клуба Беларусі Вадзім СКРЫПЧАНКА.
Прыемнага прагляду!