БЕЛЫЯ СУПРАЦЬ ЗЯЛЁНЫХ
На стадыёне "Гарадскі" ў венгерскім Мезякёвешдзе адбылася арганізацыйная нарада напярэдадні паядынку ў адказ паміж мінскім "Дынама" і балгарскім "Лудагорцам" з Разграда ў межах 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2024/25.
Удзельнікі абмеркавалі звыклы спіс пытанняў, якія датычаць падрыхтоўкі да матчу, а таксама яго максімальна гладкага правядзення. Там жа былі прадстаўлены камплекты гульнявой формы супернікаў.
Падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі зрабілі выбар на карысць белых маек і трусоў (брамнік — цалкам у жоўтым). Госці апрануцца ў зялёны верх і ніз (галкіпер — увесь у сінім).
Тэлеканал "Беларусь 5" пачне жывы эфір найважнейшага супрацьстаяння ў 21.45.