"БЕЛА-СІНІЯ" — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 14-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 14-га гульнявога дня айчыннага элітнага дывізіёна-2024.
У гэту адзінадцатку трапілі два прадстаўнікі мінскага "Дынама", якое на выездзе абсалютна заслужана перамагло прынцыповых супернікаў з БАТЭ — 2:0.
Адзначанымі аказаліся цэнтрбек Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ і флангавы паўабаронца Дзмітрый ПАДСТРЭЛАЎ, які аформіў дубль па сістэме "гол плюс пас" (1+1) і прызнаны MVP тура.
Дарэчы, для Паліцевіча гэта другое ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную (таксама пасля 1-га).