Наступны матч Віцебск 20 верасня (20:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

14 МЯЧОЎ У ВАРОТЫ "ГОМЕЛЯ"

27.07.2024

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2024

Матч 18-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — ГОМЕЛЬ — 14:0 (6:0)
МІНСК. 27 ліпеня. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 16.00. 50 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Вансоўскі (Полацк), В.Хамчаноўскі (Наваполацк), С.Сізікаў (Орша).
ДЫНАМА-БДУФК: Залётава, Капусціна, Каліноўская, Сітнікава (Гаршкова, 46), Капыша, Піліпенка (к) (Ціхамірава, 46), Чарлёнак (Раброва, 63), Манюкова (Сіняўская, 46), Шупо (Кавалёва, 46), Арцішэўская, Харашчак.
Запасныя: Мяцельская, Магер.
ГОМЕЛЬ: Бандарэнка, Паўлава, Есьман, Кузьмянцова, Кушнерава (к), Пружына, Савіцкая, Курбатава, Жаўнова, Рэўт (Доўжык, 74), Радзівіловіч.
Запасныя: Мацыяўскас, Няберава, Гаўрылавец, Захаранка, Васіленка.
ГАЛЫ: 1:0 — Манюкова (4, пас — Капусціна). 2:0 — Арцішэўская (7, пас — Капыша). 3:0 — Манюкова (24, пас — Капыша). 4:0 — Жаўнова (27, у свае вароты, пас — Шупо). 5:0 — Арцішэўская (31). 6:0 — Шупо (41, пас — Арцішэўская). 7:0 — Харашчак (47, з пенальці за фол супраць Кавалёвай). 8:0 — Чарлёнак (57, пас — Сіняўская). 9:0 — Харашчак (65, пас — Сіняўская). 10:0 — Харашчак (66). 11:0 — Арцішэўская (71, пас — Харашчак). 12:0 — Ціхамірава (77, пас — Харашчак). 13:0 — Харашчак (79, пас — Арцішэўская). 14:0 — Харашчак (82, пас — Кавалёва).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Жаўнова (32).