З "НЁМАНАМ" І "ТАРПЕДА"-БЕЛАЗАМ ЗГУЛЯЕМ УЖО НА "ДЫНАМА"
Паядынак з наваполацкім "Нафтанам" акажацца для "бела-сініх" заключным дамашнім гэтай вясной на "Юні". У далейшым наша каманда пераездзе на Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама".
Упершыню ў годзе падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі згуляюць на галоўнай футбольнай арэне краіны ў сераду, 17 красавіка, — з гарадзенскім "Нёманам" у 1/2 Кубка-2023/24 (пачатак а 20-й гадзіне).
А ўжо ў нядзелю, 21-га, там адбудзецца адзін з цэнтральных матчаў беларускай найвышэйшай лігі-2024 — з жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам (стартавы свісток прагучыць у 16.00).
Інфармацыя аб продажы квіткоў на гэтыя вельмі цікавыя супрацьстаянні з’явіцца на афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках мінскага "Дынама" ў хуткім часе.