ВЫБІРАЕМ WINLINE-ГУЛЬЦА КРАСАВІКА Ў СКЛАДЗЕ "БЕЛА-СІНІХ"!
У афіцыйнай групе мінскага "Дынама" ў сацыяльнай сетцы "ЎКантакце" стартавала апытанка па вызначэнні MVP другога веснавога месяца ў складзе "бела-сініх".
Нагадаем, што на гэтым адрэзку турнірнай дыстанцыі падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі ўзялі верх над "Гомелем" (1:0), "Нёманам" (1:0) і магілёўскім "Дняпром" (2:0), а таксама згулялі ўнічыю з наваполацкім "Нафтанам" (2:2) і жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам (0:0).
Пераможцам намінацыі, які традыцыйна атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline, акажацца адзін з квінтэта прэтэндэнтаў. У спісе брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ, абаронца РАІ, хаўбекі Раймонд АДЭОЛА, Аляксандр СЯЛЯВА і Павел СЯДЗЬКО.